Тром расійскім фанатам прысудзілі турэмныя тэрміны за бойкі ў Марсэлі

Тром расійскім фанатам прысудзілі турэмныя тэрміны за бойкі ў Марсэлі

У Францыі суд прызначыў турэмныя тэрміны тром расійскім футбольным фанатам. Ім прысудзілі ад аднаго да двух гадоў турмы за ўдзел у беспарадках у Марсэлі, перадае Бі-Бі-Сі.

Вулічныя беспарадкі адбыліся перад матчам паміж зборнымі Расіі і Англіі. Французскія ўлады лічаць, што з актыўнымі ўдзельнікамі сутычак былі не менш за 150 расійскіх заўзятараў. Затрымаць іх адразу не ўдалося, бо фанацкая групоўка была добра арганізаваная.

Асуджаныя Мікалай Марозаў, Аляксей Еруноў і Сяргей Гарбачоў былі сярод 43 расійскіх фанатаў, якія французская паліцыя затрымала ў аўторак, 14 чэрвеня. Ерунов атрымаў два гады турмы, Гарбачоў — 18 месяцаў, а Марозаў — 12 месяцаў.

Усерасійскае аб'яднанне заўзятараў паведаміла 16 чэрвеня, што яго кіраўніка Аляксандра Шпрыгіна высылаюць з Францыі, дзе праходзіць чэмпіянат Еўропы па футболе.

Агулам улады Марсэля вырашылі выслаць з Францыі 20 з 40 затрыманых чальцоў дэлегацыі расійскіх заўзятараў. Яшчэ 20 чалавек вырашылі адпусціць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі