Туман і кароткія дажджы па начах: якім будзе надвор'е напачатку тыдня
Восень / pixabay
Наступны тыдзень у Беларусі пачнецца хмарным з праясненнямі надвор'ем. У панядзелак, 7 лістапада, месцамі па рэспубліцы, а ўначы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман.
Вецер будзе ўмераным, паўднёвым. Тэмпература паветра ўначы месцамі апусціцца да нуля градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да +5..+12°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.