Турэцкі “Трабзонспор” напісаў скаргу на мінскае “Дынама”

“Трабзонспор” незадаволены тым, што паядынак перанеслі з Мінска і камандзе давялося праехаць лішнія 400 кіламетраў. Таксама клуб мяркуе, што перанос сустрэчы ў Брэст быў зроблены наўмысна, каб стварыць няроўныя ўмовы з супернікамі.  



Апроч таго, у сваім пісьмовым звароце турэцкія футбалісты паскардзіліся на тое, што ў горадзе нібыта няма міжнароднага аэрапорту і УЕФА не павінна было даваць дазвол на правядзенне гульні ў такім месцы.



Нагадаем, што “Трабзонспор” выйграў матч з мінскім “Дынама” з лікам 1:0. Матч у адказ адбудзецца 8 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі