Турыстаў з Польшчы і Балтыі хочуць пускаць на Нарач па спрошчаным рэжыме

Турыстам з Польшчы і краінаў Балтыі могуць спрасціць візавы рэжым, калі яны захочуць наведаць Нарач, паведамляе БЕЛТА. Такую норму прадугледжвае праект дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну. Аднак беларускія чыноўнікі пакуль не ведаюць, якім чынам праверыць, ці сапраўды замежны турыст едзе на славутыя азёры, а не, напрыклад, у Мінск. Гэта не першы праект, скіраваны на спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзянаў Польшчы і Балтыі. Паміж Беларуссю і Латвіяй падпісана пагадненне аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторыяў. Дзякуючы яму насельнікі памежных раёнаў цяпер могуць ездзіць у суседнюю краіну на падставе дазволу, які каштуе ўсяго 20 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі