Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі — размаўляем з праваабаронцамі

Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі — размаўляем з праваабаронцамі

Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе па-ранейшаму выконваюць смяротныя прысуды. Гэта галоўная перашкода для сяброўства нашай краіны ў Савеце Еўропы. Улады не ідуць на адмену смяротнага пакарання, матывуючы гэта нежаданнем саміх беларусаў. Праблема смяротнага пакарання для Беларусі стаіць сапраўды востра. У 2017 годзе былі вынесеныя чатыры прысуды да вышэйшай меры, а за 2018 год два ўжо выкананыя: у траўні былі расстраляныя Аляксей Міхаленя і Віктар Летаў.

У пятніцу, 5 кастрычніка, у Беларусі пачынаецца Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Для Беларусі гэтае пытанне паўстае вельмі востра.

Як змяняецца стаўленне беларусаў да пытання смяротнага пакарання? Як гэта адбіваецца на стасунках Беларусі з Еўрасаюзам? Пра гэта ды іншае размаўлялі з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” — праваабаронцамі Андрэем Палудам і Валянцінам Стэфановічам.
 

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі