Тысячы людзей каля СІЗА на Валадарскага патрабавалі вызваліць палітвязняў
Увечары 17 жніўня тысячы людзей каля СІЗА на Валадарскага ў Мінску патрабавалі вызваліць палітвязняў. Людзі прыйшлі туды пасля мітынгу на плошчы Незалежнасці. Яны скандавалі "Выпускай!". Сярод прысутных былі святары.
Рух транспарту на вуліцы перакрылі, яна цалкам была запоўнена людзьмі.
Вядома, што ў СІЗА № 1 знаходзіцца палітвязень Сяргей Ціханоўскі, заўтра ў яго дзень народзінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.