У 20-гадовага мінчаніна канфіскавалі псіхатропы на 700 тысяч долараў
Наркадылер затрыманы, яго чакае суд.
У Мінскай вобласці будуць судзіць прадаўца псіхатропных рэчываў — у яго знайшлі вялікую партыю наркотыкаў агульным коштам каля 700 тысяч долараў.
Як высветлілі спецыялісты Следчага камітэту, 20-гадовы непрацоўны мінчанін замаўляў псіхатропныя рэчывы праз інтэрнэт для перапродажу. У лістападзе мінулага года хлопца арыштавалі супрацоўнікі наркакантролю Барысаўскай раённая міліцыі — у момант затрымання ён забіраў праз закладку чарговую партыю наркотыкаў вагой у пяць кілаграмаў.
Яшчэ каля 1,2 кілаграма небяспечных рэчываў знайшлі ў часе агляду аўтамабіляў падазраванага. Да таго ж 200 грамаў псіхатропаў хлопец меў забраць у схованцы ў Смалявіцкім раёне, каб потым перапрадаць іх.
Як падлічылі спецыялісты Следчага камітэту, да спажыўцоў, сярод якіх маглі быць падлеткі, не дайшло каля 10 тысяч разавых доз на суму каля 700 тысяч долараў. На наркадылера завялі крымінальную справу, паведамляе БЕЛТА.
Ілюстратыўнае фота з сайта c-z-m.by