У 2009-м — найбольшая колькасць захворвання на ВРІ за апошнія 11 гадоў

У 2009 годзе ў Беларусі быў зафіксаваны найбольшы лік выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі(ВРІ) за апошнія 11 гадоў. Пра гэта паведаміла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан. Па яе словах, на працягу мінулага года адзначаліся два ўздымы захворвання. Першы — з 17 студзеня па 25 сакавіка, калі ў кантрольных гарадах Беларусі захварэла больш за 789 тыс. чалавек. Другі ўздым захворвання пачаўся 26 кастрычніка і працягваўся да 29 лістапада. У той час захварэла больш за 1 млн людзей, адзначае БелаПАН.

Як паведаміла Качан, штогод у Беларусі рэгіструецца каля 2,5 млн выпадкаў захворванняў на ВРІ, прычым доля грыпу сярод іх — 9-10%. За 11 месяцаў 2009 года зарэгістравана больш за 3 млн 693 тыс. выпадкаў ВРІ, з якіх больш за 531,5 тыс. выпадкаў грыпу.

Другую хвалю эпідэміі грыпу, па словах чыноўніцы, беларускія медыкі чакаюць у канцы студзеня — пачатку лютага гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі