У аэрапорце Кішынёва замежнік страляў у сілавікоў і ўзяў закладнікаў

Аэрапорт у Кішынёве / nokta.md
Аэрапорт у Кішынёве / nokta.md

У аэрапорце Кішынёва замежнік страляў у сілавікоў і ўзяў закладнікаў. Здарэнне адбылося 30 чэрвеня. Мужчына прыляцеў у Малдову з Турцыі. Яму было адмоўлена ва ўездзе ў краіну. Пасля гэтага ён напаў на памежніка, выхапіў у яго зброю і застрэліў яго. Далей зламыснік стрэліў у ахоўніка, які паспрабаваў забраць у яго зброю. Замежнік узяў закладнікаў і забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў.

Пасажыраў і персанал эвакуявалі з будынка аэрапорта, усе рэйсы былі затрыманы. На месца прыбыў спецназ, які правёў штурм. Стралка паранілі і затрымалі. Распачата крымінальная справа аб тэракце.

Як паведамляе newsmaker.md, загінулі 2 чалавекі (памежнік і супрацоўнік службы бяспекі аэрапорта), адзін пасажыр паранены. Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых няма.

Спачатку паведамлялася, што стралок — расіянін і, магчыма, вагнеравец. Пасля з'явілася афіцыйная інфармацыя, што ён з'яўляецца грамадзянінам Таджыкістана. Мужчыне 43 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі