У акруговыя камісіі па выбарах вылучылі больш за 100 апазіцыянераў

У акруговыя камісіі па выбарах вылучылі больш за 100 апазіцыянераў

У склад 110 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў вылучана 2 014 чалавек. Як інфармуе БелаПАН, 771 чалавек вылучаны грамадзянамі шляхам збору подпісаў, 145 — працоўнымі калектывамі, 353 — 12-цю палітычнымі партыямі, астатнія — грамадскімі аб'яднаннямі.

65 чалавек вылучыла Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", 14 — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 27 — Партыя БНФ, 1 — Аб'яднаная грамадзянская партыя. Згаданыя структуры — апазіцыйныя. 110 чалавек вылучыла праўладная Камуністычная партыя Беларусі, 64 — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 24 — Ліберальна-дэмакратычная партыя.

Вядома, што рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вылучылі ў акруговыя камісіі 110 сваіх прадстаўнікоў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 249, Беларускі саюз жанчын — 100, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 94 чалавек.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі