У аквапарк “Лебядзіны” з-за спёкі не прабіцца — людзі чакаюць у чэргах
У сталічны аквапарк “Лебядзіны” ў суботу было не прабіцца —там утварыліся чэргі. З-за моцнай спёкі ў суботу мінчукі скіраваліся да вады, што прывяло да нязвыклай масавасці ў цэнтры актыўнага адпачынку, паведамляе Sputnik.by. На аўтамабільнай паркоўцы ўжо да апоўдня не было вольнага месца. Перад касамі стаяць дзясяткі людзей, якія часова не маглі трапіць у саўны і аквазону.
На відэа бачна, як некаторыя выходзяць з будынка назад на вуліцу. Месцаў у холе усім не хапае, некаторыя наведнікі сядзяць, чакаючы сваёй чаргі нават на лесвіцы.