У Амерыцы складзены спіс самых скандальных фільмаў дзесяцігоддзя

Амерыканскія сацыёлагі склалі ліст самых супярэчлівых фільмаў апошняга дзесяцігоддзя. Распачынае ягорэлігійная драма “Жарсці Хрыстовы”, якую ў 2004 годзе зняў вядомы акцёр і рэжысёр Мэл Гібсан. На другім месцы “Фарынгейт 9/11” Майкла Мура – дарэчы, адзіны дакументальны фільм у спісе.
Трэці радок заняла эратычная стужка “Карычневы трус” рэжысёра Вінцэнта Гало, а “Гарбатая гара” – стужка Энга Лі пра аднаполае каханне – заняла чацвертае месца. Замыкае першую пяцёрку спроба кінематаргафістаў зазірнуць у таямніцы Ватыкану – стужка “Код да Вінчы” Рона Ховарда.

Цікава, што пік скандальных стужак прыйшоўся на 2004 год. Але сацыёлагі гэта нічым не тлумачаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі