У Архангельску выйшла кніга пра спецперасяленцаў, у тым ліку і пра беларусаў
Кніга пра людзей, якіх савецкія ўлады высылалі цэлымі сем'ямі на чужыну
2 лютага ў Архангельску прайшла прэзентацыя кнігі пра спецперасяленцаў, у тым ліку і пра беларусаў. Падобныя выданні пра савецкія рэпрэсіі — рэдкая з'ява ў цяперашняй Расіі.
Аўтарка кнігі "Злом. Кніга Памяці спецперасяленцаў Анежскага паўвострава" Яна Харытонава — навуковая супрацоўніца Нацыянальнага парку "Кеназерскі". Яна кажа, што працавала над ёй 7 гадоў, не толькі была ў архівах, музеях, але і запісвала ўспаміны людзей, у тым ліку і з Беларусі.
Савецкія ўлады з 1920-х гадоў высылалі цэлымі сем'ямі на чужыну: беларусаў, украінцаў, крымскіх татар, паволжскіх немцаў і шмат іншых. Аўтарка кнігі расказвае, як яны адаптаваліся да новых умоў жыцця, якія былі стасункі ў іх з мясцовымі жыхарамі. У выданні ёсць спіс спецперасяленцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.