У Арменіі аднавіліся акцыі пратэсту апазіцыі

У Арменіі аднавіліся акцыі пратэсту апазіцыі

25 красавіка ў Ерэване аднавіліся акцыі пртэсту апазіцыі. На іх выйшлі тысячы чалавек, перадае Бі-Бі-Сі

Лідар армянскай "аксамітнай рэвалюцыі", кіраўнік апазіцыйнай парламенцкай фракцыі "Елк" Нікол Пашынян заявіў: "Рэспубліканская партыя павінна сысці. Выходзьце на вуліцы. Перамога за намі!" 

Будынак урада Арменіі ўзяла пад ахову паліцыя, сутычак з дэманстрантамі не назіраецца. Офіс Рэспубліканскай партыі таксама ахоўваюць узмоцненыя нарады паліцыі.

Пратэсты адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах Арменіі, у тым ліку і ў Гюмры — другім па велічыні горадзе краіны. Дэманстранты блакуюць не толькі вуліцы ў гарадах, але і трасы. Напрыклад, блакаваныя трасы, якія вядуць у Грузію і Іран. 

Армянская рэвалюцыйная федэрацыя "Дашнакцутюн" заявіла, што выходзіць з партнёрскай кааліцыі з кіруючай Рэспубліканскай партыяй.

Раней меркавалася, што 25 красавіка пройдзе сустрэча Нікола Пашыняна з выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра Карэнам Карапецянам, дзе будзе абмяркоўвацца пытанне перадачы ўлады. Аднак пазней стала вядома, што сустрэча не адбудзецца. У апараце прэм'ера заявілі, што Пашынян "аднабакова вылучыў новыя ўмовы, у прыватнасці, з нагоды фармату сустрэчы".

СМІ паведамляюць, што апазіцыйная фракцыя "Елк" вылучыла Пашыняна на пасаду прэм'ер-міністра краіны. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі