Рэжым Лукашэнкі адклікае свайго пасла з Арменіі

Аляксандра Канюка выклікалі ў Мінск

Аляксандра Канюка выклікалі ў Мінск / kommersant.ru

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі адклікае свайго пасла з Арменіі для кансультацый. Зроблена гэта ў адказ на адкліканне Ерэванам з Беларусі армянскага пасла. Пры гэтым у МЗС РБ заявілі, што Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй. Дзеянні ўладаў Арменіі ў Мінску называюць "недальнабачнымі", у іх бачаць уплыў нейкіх "знешніх гульцоў".

13 чэрвеня прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні іншы армянскі чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль ва ўладзе ў краіне застаецца Лукашэнка. Ён таксама лічыць, што Аляксандр Лукашэнка, як "адзін з кіраўнікоў АДКБ", павінен папрасіць прабачэння за тое, што "жадаў перамогі Азербайджана" ў канфлікце ў Нагорным Карабаху.

У чацвер у МЗС РБ выклікалі прадстаўніка пасольства Арменіі, каб атрымаць тлумачэнні па заявах Пашыняна. "Улічваючы развіццё сітуацыі, наш пасол з Ерэвана ў бліжэйшы час таксама прыбудзе ў Мінск", — заявіў пасля сустрэчы прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

Паслом у Арменіі з'яўляецца былы генпракурор Аляксандр Канюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі