Арменія шукае новых партнёраў, прысутнасць расійскай арміі яе не задавольвае
Нікол Пашынян
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у інтэрв'ю The Wall Street Journal заявіў, што “не бачыць пераваг у працягненні прысутнасці расійскіх вайсковых баз” у краіне. Па яго словах, афіцыйны Ерэван шукае новых партнёраў. Прычына — Масква “не змагла выканаць свае саюзніцкія абавязкі". Гаворка ідзе пра сітуацыю вакол Карабаха, калі Расія (нібыта саюзнік па АДКБ) не толькі не ўмяшалася, але, як лічаць у Ерэване, шмат у чым стала на бок Азербайджана.
"Гэтыя падзеі, па сутнасці, прывялі нас да рашэння, што нам неабходна дыверсіфікаваць нашы адносіны ў сферы бяспекі, і цяпер мы спрабуем гэта зрабіць", — сказаў Пашынян.
Расійская вайсковая база існуе ў Арменіі з 1995 года. На ёй знаходзіцца каля 3500 вайскоўцаў арміі РФ.
Нікол Пашынян адзначыў, што цяпер не абмяркоўваецца пытанне вываду расійскай вайсковай базы з Арменіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.