У Нагорным Карабаху засталося ад 50 да 1000 этнічных армян — ААН

Горад без людзей

Горад без людзей / AP / Scanpix / LETA

У Нагорным Карабаху засталося ад 50 да 1000 этнічных армян, паведамляе ў справаздачы місія ААН. Раней у Ерэване заявілі пра выезд амаль усяго армянскага насельніцтва. Было зарэгістравана больш за 100 тысяч уцекачоў. Да пачатку апошняга армяна-азербайджанскага канфлікту колькасць жыхароў Нагорнага Карабаху ацэньвалася ў 120 тысяч чалавек.

Місія ААН упершыню прыбыла ў Нагорны Карабах за апошнія 30 гадоў. У тым жа Ханкендзі (Сцепанакерце) яны аглядалі жылыя дамы, бальніцы, школы, культурныя і рэлігійныя аб'екты. Яе супрацоўнікі прызналіся, што былі ўражаны, "як імкліва мясцовае насельніцтва пакінула свае дамы".

Азербайджан распачаў "антытэрарыстычную аперацыю" ў Нагорным Карабаху 19 верасня, а ўжо на наступны дзень улады самаабвешчанай рэспублікі пайшлі на перамовы, а пасля і на капітуляцыю. Не маючы падтрымкі Арменіі, яны не маглі супраціўляцца пераважаючым сілам азербайджанскай арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі