Затрыманы ў Арменіі беларус Яраслаў Новікаў атрымаў статус уцекача

Яраслаў Новікаў

Яраслаў Новікаў / t.me/radiosvaboda/

Затрыманы ў Арменіі беларус Яраслаў Новікаў атрымаў у гэтай краіне статус уцекача, паведамляе Радыё Свабода. З лютага ён знаходзіцца ў ізалятары. Чакаецца, што неўзабаве Новікаў выйдзе на волю.

Усё пачалося з таго, што Яраслаў Новікаў не змог атрымаць у Грузіі балгарскую візу, таму ў пачатку лютага 2024-га вымушана прыехаў у Арменію, дзе яго затрымалі. Малады чалавек быў уключаны ў базу міждзяржаўнага вышуку СНД на запыт Беларусі. На радзіме супраць хлопца распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску. Суд узяў беларуса пад варту для далейшай перадачы ў РБ. Генеральная пракуратара Арменіі атрымала з Мінска дакументы, паводле якіх сілавыя органы Беларусі патрабуюць выдачы. 

Тады Новікаў звярнуўся да армянскіх уладаў па палітычны прытулак і на атрыманне статусу ўцекача. 

З прадстаўнікамі ўладаў Арменіі ў справе сітуацыі беларуса кантактаваў Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі. 

У сакавіку стала вядома, што ў Арменіі на запыт сілавікоў РБ былі затрыманыя некалькі беларусаў (сярод іх — 24-гадовы Максім Вайткявічус). Іх усіх абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі