У Арменіі будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад прызыву ў войска

Паліцыя Арменіі на плошчы Рэспублікі ў Ерэване

Паліцыя Арменіі на плошчы Рэспублікі ў Ерэване / dzen.ru

4 лютага ў Арменіі будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад прызыву ў войска. На радзіме супраць Яраслава Новікава пачалі крымінальную справу.

Беларус не змог атрымаць балгарскую візу ў Грузіі, таму 2 лютага прыехаў у Арменію. Яго затрамала мясцовая паліцыя, бо выявілася, што ён уключаны ў базу міждзяржаўнага вышуку СНД.

Цяпер Новікаў у памежным аддзеле паліцыі. Абараняць беларуса ў судзе будзе юрыст Хельсінскай асацыяцыі ў Арменіі Араік Папікян. На думку праваабаронцы, затрыманне было незаконным, таму хлопца хутчэй за ўсё выпусцяць з-пад арышту.

У эфіры Еўрарадыё юрыст і палітык Алесь Міхалевіч распавядаў, куды беларусам замежжа бяспечна выязджаць, каб не рызыкаваць экстрадыцыяй на радзіму:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі