Затрыманы ў Арменіі беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне

Яраслаў Новікаў

Яраслаў Новікаў / t.me/radiosvaboda/

Затрыманы ў Арменіі беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне. Пра гэта паведамляе "Позірк" са спасылкай на прэс-службу Святланы Ціханоўскай. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў Еўрапарламенце падчас кангрэсу Еўранэсту сустракалася са спікерам парламента Арменіі Аленам Сіманянам. Падымалася пытанне Новікава, затрыманага на запыт сілавікоў Беларусі. Прадстаўнікі Арменіі і паведамілі, што ён атрымае палітычны прытулак.

Яраслаў Новікаў не змог атрымаць у Грузіі балгарскую візу, таму ў пачатку лютага 2024-га вымушана прыехаў у Арменію. Яго затрымалі, паколькі малады чалавек быў уключаны ў базу міждзяржаўнага вышуку СНД на запыт Беларусі. На радзіме супраць хлопца распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску.

Суд узяў беларуса пад варту для далейшай перадачы ў Беларусь, а апеляцыйны суд прызнаў законным яго арышт. Генеральная пракуратара Арменіі атрымала з Мінска дакументы, паводле якіх сілавыя органы Беларусі патрабуюць выдачы. Новікаў звярнуўся да армянскіх уладаў па палітычны прытулак. Днямі мусіла адбыцца яго размова з супрацоўнікамі міграцыйнай службы.

17 сакавіка стала вядома, што ў Арменіі на запыт сілавікоў РБ затрыманы не толькі Яраслаў Новікаў, а чацвёра беларусаў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі