Арыштаванаму ў Арменіі беларусу па-ранейшаму пагражае дэпартацыя ў РБ

Яраслаў Новікаў

Яраслаў Новікаў / t.me/radiosvaboda/

Арыштаванаму ў Арменіі беларусу па-ранейшаму пагражае дэпартацыя ў РБ. Апеляцыйны суд прызнаў законным яго арышт. Абарона Яраслава Новікава плануе звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека па "хуткую юрыдычную дапамогу", паведамляе Радыё Свабода.

Новікаў не змог атрымаць у Грузіі балгарскую візу, таму ў пачатку лютага вымушана прыехаў у Арменію, дзе яго затрымалі. Малады чалавек быў уключаны ў базу міждзяржаўнага вышуку СНД на запыт Беларусі. На радзіме супраць хлопца распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску.

Суд узяў беларуса пад варту для далейшай перадачы ў Беларусь. Генеральная пракуратара Арменіі атрымала з Мінска дакументы, паводле якіх сілавыя органы Беларусі патрабуюць выдачы. Аднак пракурор Арменіі яшчэ яе не ўхваліў. Рашэнне таксама мусіць разглядаць суд.

Яраслаў Новікаў звярнуўся да армянскіх уладаў па палітычны прытулак. 19 сакавіка адбудзецца яго размова з супрацоўнікамі міграцыйнай службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі