Арыштаваны ў Арменіі беларус звярнуўся па палітычны прытулак
Беларусу пагражае дэпартацыя ў РБ (ілюстрацыйнае фота)
Арыштаваны ў Арменіі беларус Яраслаў Новікаў звярнуўся да армянскіх уладаў па палітычны прытулак, паведамляе Радыё Свабода. Ён не змог атрымаць у Грузіі балгарскую візу, таму вымушана прыехаў у Арменію, дзе яго затрымалі — малады чалавек быў уключаны ў базу міждзяржаўнага вышуку СНД на запыт РБ.
4 лютага суд узяў беларуса пад варту на 40 дзён для далейшай перадачы ў Беларусь. На радзіме супраць Новікава распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску. У яго "ёсць сур’ёзныя асцярогі аб ягоным пераследзе ў выпадку перадачы Беларусі і новых абвінавачаннях". Адвакат таксама падасць апеляцыю на рашэнне суда ў Ерэване.
У Беларусі ўсё часцей сталі праходзяць суды над ухілістамі ад службы ў войску. Не ўсіх караюць штрафамі ці адпраўляюць на грамадскія працы, некаторых асудзілі на зняволенне ў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.