У Аршанскім раёне канспірацыйна адсвяткавалі ўгодкі славутай бітвы 1514-га
Гісторыя фэста ў гонар бітвы пад Оршай мае ўжо некалькі дзесяцігоддзяў
У Аршанскім раёне адсвяткавалі ўгодкі славутай бітвы 1514-га. Як піша orsha.eu, там прайшоў традыцыйны бардаўскі фестываль. Месца збору не абвяшчалася публічна. На канспірацыйнае месца прыбыло некалькі дзясяткаў чалавек. На фэсце гучалі песні і вершы.
Выданне адзначае важнасць таго, што "традыцыя не перарвалася... нават ва ўмовах сённяшніх рэпрэсій".
Гісторыя фэста "Аршанская бітва" мае ўжо некалькі дзесяцігоддзяў (яна распачалася яшчэ ў савецкія часы). Часам удзельнікаў затрымлівала міліцыя (а сярод іх і мастака Алеся Пушкіна, памерлага сёлета за кратамі).
8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года. У ёй войска Вялікага княства Літоўскага, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла значна большае войска Маскоўскага княства. Аршанская бітва — адна з найбольш значных перамог войска ВКЛ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.