У Ашмянскім раёне пенсіянер забіў мужчыну, а потым сам павесіўся

У Ашмянскім раёне пенсіянер забіў мужчыну, а потым сам павесіўся

Труп 85-гадовага мужчыны з чэрапна-мазгавой траўмай быў знойдзены 16 верасня ў вёсцы Драўлеўцы Ашмянскага раёна. Цела забітага знайшлі ў яго доме.

Як выявіла міліцыя, злачынства здзейсніў іншы 84-гадовы пенсіянер, які ў крымінальнай зводцы фігуруе як “сужыцель”. Ён затым скончыў жыццё самагубствам — мужчыну знайшлі павешаным у доме яго сына ў вёсцы Дзясятнікі Валожынскага раёна.

Матыў забойства высвятляецца, інфармуе прэс-служба МУС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі