У асуджанай на "хатнюю хімію" жыхаркі Іўя за месяц было 23 праверкі

У асуджанай на "хатнюю хімію" жыхаркі Іўя за месяц было 23 праверкі

У жыхаркі Іўя Рэгіны Лавор, асуджанай на "хатнюю хімію", за месяц былі 23 праверкі, паведамляюць праваабаронцы.

Лавор — стваральніца і першая дырэктарка Іўеўскага музея нацыянальных культур. У верасні 2021-га яе асудзілі на два гады "хатняй хіміі", прызнаўшы вінаватай у абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. Яна пакінула пра іх каментары ў Тэлеграм-каналах.

Адбываць тэрмін пакарання 50-гадовая жанчына пачала з 1 снежня. Ад як мужа, які больш за 20 гадоў быў начальнікам Іўеўскага вузла сувязі ("Белтэлекам"), начальства запатрабавала напісаць заяву пра перавод на іншую пасаду — інжынерам у гэтай жа арганізацыі. Пазней сталі патрабаваць, каб ён звольніўся.

За снежань да жанчыны міліцыянты 23 разы прыходзілі з праверкамі. "Адзін раз супрацоўнік Іўеўскага РАУС у гадзіну ночы вазіў мяне на медыцынскі агляд на наяўнасць у крыві алкаголю. Паказала 00 праміле. Шукаюць матывы, каб паздзекавацца і даць парушэнне", — расказвае Лавор.

Жанчыне нават вынеслі вымову за тое, што пайшла на прыём да старшыні райвыканкама Ігара Генца . Прычым перад тым Лавор атрымала на яго пісьмовы дазвол у інспектара РАУС Д. Варабей.

"Прыйшла на прыём, старшыні не было, адзін знаёмы падвез мяне дадому... А там мяне чакаў Стубеда. Прывезлі ў РАУС, маю заяву знайшлі, але усё роўна пакаралі", — кажа жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі