У Аўстраліі аўтамабіль заехаў у будынак школы: загінулі двое дзяцей

У Аўстраліі аўтамабіль заехаў у будынак школы: загінулі двое дзяцей

У аўстралійскім Сіднэі адбылося трагічнае ДТЗ: аўтамабіль заехаў у будынак школы, перадае БЕЛТА.

Здарэнне адбылося зранку 7 лістапада. За рулём аўтамабіля была 52-гадовая жанчына. 

У класе, у які заехаў аўтамабіль, на момант інцыдэнту былі 24 школьнікі. Пяцёра дзяцей, якія пацярпелі пры ДТЗ, даставілі ў лякарні, двое з іх памёрлі. Астатніх школьнікаў медыкі агледзелі на месцы.

Кіроўца пры інцыдэнце не пацярпела. Праваахоўнікі мяркуюць, што аварыя была ненаўмыснай.

Жанчыне выставілі абвінавачванне ў неасцярожным кіраванні. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі