У аўторак на поўдні Беларусі чакаецца да 34 градусаў цяпла
Удзень у аўторак, 12 ліпеня, на поўдні Беларусі чакаецца да 34 градусаў цяпла, па краіне — плюс 23-29 (у Мінску — 25-27). Уначы па краіне — плюс 16-21 (у сталіцы — 18-20 градусаў). Сіноптыкі зноў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Амаль па ўсёй краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі — навальніцы і моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Такое надвор'е захаваецца ў нашай краіне ў бліжэйшыя дні, у канцы тыдня крыху пахаладае.