У аўторак па Беларусі пройдуць дажджы з навальніцамі
У бліжэйшыя суткі, 23 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы па захадзе і паўднёвым усходзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы.
Уначы і раніцай месцамі спусціцца слабы туман. Вецер пры гэтым будзе няўстойлівы, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў за знакам плюс, удзень у цэлым па краіне будзе 18-24 цяпла і толькі на паўднёвым усходзе захаваецца сапраўдная летняя спёка — 25-30 цяпла, паведамляе метэарэсурс pogoda.by
Атмасферны циск пры гэтым істотна не зменіцца.