У аўторак у Беларусі будзе да +18 градусаў

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 14 красавіка, у Беларусі ўначы будзе малавоблачна, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы, уначы слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 да +3 градусаў. Удзень прагназуецца 12-18 градусаў цяпла.

У сераду, 15 красавіка, уначы будзе пераменная воблачнасць, а ўдзень — воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах па паўночным усходзе, зранку і ўдзень па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах удзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, удзень пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6 градусаў. Удзень прагназуецца ад +9 градусаў па ўсходзе да +19 градусаў па захадзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.