У аўторак у Беларусі будзе да 28 цяпла, без ападкаў
У аўторак, 13 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Удзень вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны, 4-9 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, то ўначы чакаецца плюс 10-15 (месцамі ў Віцебскай вобласці — 6-9 градусаў са знакам плюс), у дзённыя гадзіны — 18-24 цяпла (у Мінску — 19-21 градус, у Брэсцкай вобласці — плюс 25-28), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.