У аўторак у Беларусі чакаецца да 28 цяпла, месцамі пройдуць моцныя дажджы
У аўторак, 31 траўня, у Беларусі месцамі пройдуць моцныя дажджы. Удзень ападкі магчымыя пераважна на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, у асобных раёнах — навальніцы, падчас якіх вецер узмоцніцца да 15-18 метраў за секунду. Уначы кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі ў асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 12-17 цяпла, у дзённыя — 22-28 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.