У аўторак удзень у Беларусі чакаецца 4-10 градусаў марозу
У аўторак, 19 студзеня, у Беларусі месцамі прагназуецца невялікі снег. У асобных раёнах магчымы туман, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, 3-8 метраў за секунду, на Гомельшчыне з парывамі да 12 метраў.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 7-13 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях — да 14-19 марозу. У дзённыя гадзіны чакаецца 4-10 градусаў ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.