У Азербайджане прадказваюць палітычныя хваляванні ў Беларусі ў 2014-м

Між іншым, яна прыгадала і Беларусь.



"Ва Украіне ў новым годзе наступіць спакой, — цытуе словы Багіравай газета "Эхо". — А вось ужо ў далейшым магчымая паступовая змена ўлады. Пасля гэтага Расія наладзіць цесныя сяброўскія сувязі з гэтай краінай і не дапусціць яе падзелу на дзве часткі. Яшчэ раней змена некаторых прадстаўнікоў улады можа адбыцца ва ўрадзе Беларусі. Выклікана гэта будзе палітычнымі хваляваннямі".



Аднак ніякіх падрабязнасцяў яна не распавяла.



Сайт naviny.by адзначае, што ў 2010-м Галіна Багірава прагназавала змену Аляксандра Лукашэнкі на "больш інтэлігентнага чалавека", які мусіць быць маладзейшым за яго. Спачатку яна называла 2013 год, пазней гэты тэрмін абвергла, але новага не назвала.

Фота — echo.az, Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі