У Бабруйскім раёне выпаў град памерам з фасолю (фота)
Вяскоўцы перажываюць, што ён пабіў грады.
У Бабруйскім раёне сёння пасля абеду прайшоў моцны дождж, а адразу за ім стаў сыпаць град. Як распавялі "Комсомольской правде" мясцовыя жыхары, град абрынуўся з такой сілай, што людзі нават спалохаліся. Ільдзіны сыпаліся без перапынку хвілін дзесяць. Прычым град быў такі моцны, што ільдзінкі адскоквалі ад травы як мячыкі.
Вяскоўцы перажываюць, што стыхія пабіла ўсе расліны на іхніх градах.
Фота — kp.by