У Бабруйску абмежавалі рух транспарту на патэнцыйна аварыйным мосце

У Бабруйску абмежавалі рух транспарту на патэнцыйна аварыйным мосце

У Бабруйску абмежавалі рух транспарту на патэнцыйна аварыйным мосце праз Бярэзіну ў раёне прадпрыемства “ФанДОК”. З аднаго боку максімальная вага транспарту можа складаць 25 тон, з іншага (з боку Магілёва) — 15 тон. Як інфармуе БЕЛТА, абмежаванне ўвялі пасля атрымання адпаведнага дакумента з Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута. Дэталёвае абследаванне моста запланаванае на сакавік.

Як вядома, у пачатку снежня 2017 года ў Жыткавіцкім раёне прасеў амаль на паўметра аўтамабільны мост праз Прыпяць — там выявілі расколіну ў пліце перакрыцця. Яго цалкам закрылі для руху транспарту. Былі правераны аналагічныя чатыры масты, у тым ліку і ў Бабруйску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі