У Бабруйску аўтобус са школьнікамі сутыкнуўся з легкавіком, трое загінулых
Здарэнне адбылося раніцай 27 красавіка на перакрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўская.
Мінівэн Seat Alhambra, у якім знаходзіліся кіроўца і чацвёра пасажыраў, сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам Mercedes. У апошнім на экскурсію ў мемарыяльны комплекс "Хатынь" ехалі 43 школьнікі са Жлобіна. На месцы загінула адна з пасажырак легкавіка, 65-гадовы кіроўца і 66-гадовая пасажырка памерлі ў бальніцы.
Пацярпелі трое дзяцей, якіх пасля агляду ў бальніцы адпусцілі, інфармуе БелаПАН. Школьнікаў завёз у Жлобін іншы аўтобус, які дала турфірма.
Фота — МНС