У Бабруйску гарэла лякарня: 368 чалавек эвакуяваныя
У падвале хірургічнага аддзялення загарэўся гаспадарчы інвентар. Дым распаўсюджваўся праз вентыляцыю па ўсім будынку. Праз задымленне з лякарні эвакуявалі 368 чалавек. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Магілёўскага МНС Юры Мятліцкі.
Мятліцкі: "Паступіла паведамленне ад дзяжурнай медсястры, што ёсць задымленне на трэцім паверсе хірургічнага корпуса. У выніку пажару была пашкоджаная маёмасць у адным з памяшканняў для інвентара, якое знаходзілася ў падвале. Прычына высвятляецца. Ніхто не пацярпеў".
Пасля ліквідацыі пажару і задымлення эвакуяваныя з будынку людзі вярнуліся ў лякарню.