У Бабруйску мужчына трапіў пад цягнік і загінуў

У Бабруйску мужчына трапіў пад цягнік і загінуў

У Бабруйску мужчына трапіў пад цягнік і загінуў. Пра гэтае здарэнне паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Трагедыя здарылася 9 верасня прыкладна 20.20 у Бабруйску каля станцыі Красны брод. Цягнік рэгіянальных ліній Жлобін-Рабкор збіў бабруйчаніна 1971 года нараджэння. Паводле папярэдняй версіі, мужчына пераходзіў чыгуначныя шляхі ў недазволеным месцы перад самым цягніком, які рухаўся на яго.

Пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Бабруйскай ЦРБ, дзе прыкладна праз гадзіну сканаў. Па дадзеным факце Бабруйскі міжраённай аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, апытваюцца відавочцы і машыніст цягніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі