У Бабруйску забілі дзвюх дзяўчат, падазраванага затрымалі

У Бабруйску забілі дзвюх дзяўчат, падазраванага затрымалі

У Бабруйску забілі дзвюх дзяўчат. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 20 ліпеня. На лінію 102 патэлефанавала невядомая дзяўчына, якая прасіла аб дапамозе. Яна сказала,што разам з сяброўкай замкнулася ў ваннай у кватэры дома па вуліцы Лынькова, а ў дзверы ваннай ломіцца мужчына. Пры гэтым дзяўчына не назвала дакладны адрас, толькі нумар кватэры — як пазней высветлілася, памылковы.

Міліцыя адпрацавала ўсе шматкватэрныя дамы па вуліцы Лынькова і прылеглай тэрыторыі,праверыла забаўляльныя ўстановы, вывучыла запісы камер відэаназірання. Высветлілася,што 26-гадовая бабруйчанка разам са сваёй 27-гадовай сяброўкай адпачывалі ў кавярні і пазнаёміліся там з мужчынай, з якім потым паехалі на таксоўцы. Міліцыя хутка высветліла асобу гэтага мужчыны — неаднаразова судзімага беспрацоўнага бабруйчаніна, якому 36 гадоў.

У яго кватэры ў ваннай знайшлі трупы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. Адна з іх і выклікала міліцыю.

Падазраванага ў забойстве затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу (ч. 2 арт. 139 КК  РБ). Паводле яе прадугледжанае зняволенне на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротная кара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі