У Бабруйску затрымалі сутэнёра, які хацеў вывезці на Кіпр дзвюх дзяўчат

У Бабруйску затрымалі сутэнёра, які хацеў вывезці на Кіпр дзвюх дзяўчат

У Бабруйску затрымалі сутэнёра, які спрабаваў вывезці дзвюх дзяўчат на Кіпр, дзе яны мусілі займацца прастытуцыяй. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама,  затрыманы — гэта беспрацоўны і раней судзімы бабруйчанін 1981 года нараджэння. Са сваімі ахвярамі ён пазнаёміўся ў інтэрнэце і прапанаваў ім высокааплатную працу на Кіпры.

Дзяўчаты сустрэліся з ім і прынялі прапанову займацца прастытуцыяй. Ім гарантавалі пражыванне ў камфартабельных апартаментах на беразе мора, аўтамабіль у іх распараджэнні, добрае харчаванне і ніякіх абмежаванняў у часе. Дарэчы, гэтыя дзяўчаты раней не займаліся прастытуцыяй.

На сутэнёра завялі крымінальную справу паводле арт.14 ч.1 і арт.171 ч.2 Крымінальнага кодэксу. Міліцыя правярае, ці не спрабаваў ён завербаваць іншых жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі