У Бабруйску затрымалі журналіста “Камерцыйнага Кур'ера” Дзмітрыя Суслава
У Бабруйску затрымалі журналіста мясцовага выдання “Камерцыйны Кур'ер” Дзмітрыя Суслава.
3 чэрвеня супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і забралі журналіста без тлумачэння прычын, паведамляюць праваабаронцы.
Да позняга вечара Дзмітрыя Суслава трымалі ў РАУС, а потым адправілі ў ІЧУ як мінімум да панядзелка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.