У Балівіі дэманстранты захапілі рэдакцыі СМІ, якія падтрымліваюць Эва Маралеса

У Балівіі дэманстранты захапілі рэдакцыі СМІ, якія падтрымліваюць Эва Маралеса

У Балівіі дэманстранты, які выступаюць супраць прэзідэнта Эва Маралеса, захапілі рэдакцыі дзяржаўнага тэлеканалу Bolivia TV і радыёстанцыі Red Patria Nueva. Іх супрацоўнікаў каля дзвюх гадзінаў утрымлівалі на працоўных месцах, аднак не даючы працаваць, а пасля змусілі пакінуць рэдакцыі. Пратэстоўцаў не задавальняе, як дзяржаўныя медыі асвятляюць вулічныя акцыі.

Калі Эва Маралес даведаўся пра захоп, ён заявіў, што ў офісы СМІ ўварваліся “арганізаваныя групоўкі”, якія пасля “пагроз і запалохвання” прымусілі журналістаў адмовіцца ад выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Маралес адзначыў, што хаця пратэстоўцы выступаюць у абарону дэмакратыі, яны дзейнічаюць дыктатарскімі метадамі.

У Балівіі ўжо тры тыдні адбываюцца масавыя акцыі пратэсту. Яны распачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Маралес. Ягоны асноўны апанент Карлас Меса не прызнаў афіцыйныя вынікі выбараў і абвінаваціў дзейнага прэзідэнта ў фальсіфікацыях.

Вайсковае кіраўніцтва заявіла, што армія не будзе ўдзельнічаць у задушэнні пратэстаў. А паліцыя паступова пераходзіць на бок мітынгоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі