У Баранавічах вынеслі прысуд па справе аб знікненні зброі з часці

У Баранавічах вынеслі прысуд па справе аб знікненні зброі з часці

У Баранавічах 4 траўня вынесеныя два прысуды ў справе незаконнага захоўвання зброі. Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, у справе паводле ч. 2 арт. 295 КК было двое абвінавачаных. Фігурантамі справы выступілі вайскоўцы.

Першы фігурант незаконна набыў два пісталеты Макарава заводскага вырабу, а таксама патроны да іх і прыдатны для стральбы аўтамат Калашнікава з патронамі. Гэтую зброю ён незаконна захоўваў, перавозіў і насіў з сабой. За гэтае злачынства мужчына асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Абвінавачаны пазбаўлены звання палкоўніка.

Другі фігурант справы прызнаны вінаватым у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі (апроч паляўнічай), боепрыпасаў (апроч боепрыпасаў да паляўнічай зброі). Суд прызначыў яму два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Раней камандзір адной з вайсковых частак Баранавіцкага гарнізону выявіў факт незаконных дзеянняў у дачыненні зброі і боепрыпасаў з боку вайскоўцаў-кантрактнікаў. Расследаванне паказала, што начальнік складу зброі раскрадаў зброю і боепрыпасы, а потым прадаваў іх як самастойна, так і праз іншых асобаў. Агулам да незаконных дзеянняў спрычыніліся каля дваццаці чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі