У Баранавічах група падлеткаў клалася на прыступкі гарвыканкама (фота)
А таксама кінатэатра. Яны ляжалі на пешаходным пераходзе, на фантане, у краме.
Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы "планкінг" — флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. Гэта была іх дэбютная акцыя, якой яны хацелі ўразіць гараджан, адзначае Intex-press.
У наступны раз падлеткі плануюць зрабіць нешта "больш эпатажнае".
Фота з сацыяльных сетак.