У Баранавічах навучэнцы сабралі грошы для дырэктара і паведамілі ў міліцыю
Чарговы факт хабарніцтва выяўлены ў Баранавічах. На гэты раз за руку злавілі дырэктара адной з мясцовых навучальных установаў. Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:
“Па версіі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, адна з груп здавала экзамен, на якім старшынём камісіі быў дырэктар.
Як даведаліся аператыўнікі, навучэнцы сабралі 340 тысяч рублёў і адна з дзяўчат проста ў калідоры навучальнай установы перадала галоўнаму экзаменатару грошы. Падазрамаевы не адмаўляецца, што атрымаў хабар”.
Калі віна дырэктара будзе даказаная, яму пагражае 6 гадоў пазбаўлення волі. Як стала вядома, дзяўчына, якая перадавала грошы, сама напісала заяву ў міліцыю.
Дарэчы, з пачатку года ў Баранавічах ужо распачатыя 19 крымінальных справаў, фігурантамі ў якіх пераважна выступаюць службовыя асобы.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы