У Баранавічах жанчына ўпала ў 12-метровы калодзеж (фота)
72-гадовую пенсіянерку даставалі выратавальнікі.
На шчасце, была сведка падзення, якая пачула крыкі і выклікала выратавальнікаў. Яны аператыўна дасталі пацярпелую з 12-метровай глыбыні. Жанчыну шпіталізавалі з дыягназам "агульнае перахалоджанне", інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — 112.by