У БДУ здарыўся аншлаг на "рэзервовае" ЦТ

У БДУ здарыўся аншлаг на "рэзервовае" ЦТ

У БДУ сёння здарыўся сапраўдны аншлаг на "рэзервовым" ЦТ — прыйшло 722 чалавекі і гэта ўсяго за адзін дзень. Для параўнання — год таму за тры рэзервовыя дні прынялі 781 абітурыента, паведамляе БЕЛТА.

6 ліпеня можна было здаць тэсты па 13 прадметах, на якія адвялі 15 аўдыторыяў. У выніку здаваць рускую мову прыйшло 200 чалавек, якім не хапала месца, а французскую і геаграфію здавала па адным чалавеку. Таму ў адной аўдыторыі аб'ядноўвалі здачу прадметаў, калі на выкананне заданняў трэба прыкладна аднолькава часу.

Усяго на ЦТ у рэзервовыя дні запісалася 1081 чалавек. Звычайна гэта абітурыенты, якія прапусцілі выпрабаванні ў асноўныя дні з уважлівых прычынаў — па хваробе, праз удзел у спартовых спаборніцтваў або праз спазненне цягнікоў ці іншыя форс-мажоры. У тым ліку здаваць тэсты дапусцілі групу моладзі, што захрасла ў ліфце і не трапіла на іх у асноўны дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі