У Беларусь ідзе спёка: у панядзелак будзе да +33

У Беларусь ідзе спёка: у панядзелак будзе да +33

У бліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе без ападкаў, удзень па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Вецер будзе заходні, умеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень — 27-33 градусы.

У наступныя некалькі дзён спёка будзе ўзмацняцца. 1 жніўня на поўдні, а 2 жніўня — на большай частцы тэрыторыі краіны паветра прагрэцца да 30-34 градусаў. У асобных раёнах на поўдні ў сераду будзе 35-36 са знакам плюс.

У сувязі з такой экстрэмальнай спёкай, сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі