У Беларусь прыходзіць адліга, яна захаваецца да канца тыдня

У Беларусь прыходзіць адліга, яна захаваецца да канца тыдня

У Беларусь на бягучым тыдні прыходзіць адліга. Сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць норму на 5-7 градусаў. Такое надвор'е характэрнае для другой паловы сакавіка, але ніяк для канца студзеня, адзначае Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак уначы яшчэ будзе 1-7 градусаў марозу, на ўсходзе — 8-13, удзень — ад 3 градусаў цяпла на захадзе краіны да 5 марозу на ўсходзе. Аднак у сераду, 27 студзеня, маразы пачнуць здаваць свае пазіцыі. У начныя гадзіны ўжо будзе ад 5 марозу да 2 цяпла, а ў дзённыя — ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс. Магчымыя мокры снег, дождж.

У чацвер прагназуецца дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 марозу да 5 градусаў цяпла, удзень — ад 0 да 7 градусаў са знакам плюс. У пятніцу, 29 студзеня, таксама чакаюцца мокры снег і дождж. Уначы прагназуецца тэмпература паветра ад 5 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў цяпла, удзень — ад 1 марозу да 5 цяпла.

У выхадныя дні надвор'е істотна не зменіцца. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе дасягаць 7 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі