У Беларусь прылятае камісія УЕФА, яна ацэніць стадыён "Дынама"
У Беларусь днямі прылятае камісія УЕФА, яна ацэніць мінскі стадыён "Дынама". Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Прессбол" паведаміў генеральны сакратар Беларускай федэрацыі футбола Юрый Вяргейчык.
"З нецярпеннем чакаем гасцей — і, вядома, спадзяемся на максімальныя ацэнкі арэны, каб восенню мы змаглі праводзіць на ёй матчы з удзелам нацыянальнай каманды", — кажа Вяргейчык. Сам ён называе "Дынама" стадыёнам-прыгажуном.
Мінскі стадыён "Дынама" адкрыўся пасля рэканструкцыі на мінулым тыдні. Гэта — лёгкатлетычная арэна, але на ёй будуць праводзіцца і футбольныя матчы.